Мужчыну са Жлобіна асудзілі па "народным" артыкуле на два гады "хіміі"
https://spring96.org/be/news/112297
2023
2023-07-25T09:36:17+0300
2023-07-25T09:36:17+0300
2023-07-25T13:21:20+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zhlobin-sud-02.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Жлобінскага раёна 10 красавіка асудзілі Дзмітрыя Кіба паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Яўген Ерафееў прызначыў Дзмітрыю два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Жлобіне, а таксама ў выхадзе на праезную частку падчас акцый. Дзмітрый цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў здзейсненым. Да суда ён знаходзіўся пад асабістым паручальніцтвам.
Дзмітрый Кіб мае сярэднеспецыяльную адукацыю, працаваў слесарам на прыватным прадпрыемстве.