viasna on patreon

Маці "здала" ўчастковаму сына, які знішчыў чатыры сцягі ў Лошніцы

2023 2023-07-15T09:45:00+0300 2023-07-17T11:50:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sziag-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Барысаўскага раёна 23 чэрвеня разглядалася крымінальная справа электраманцёра Міхаіла Анціпава, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнай сімволікі (арт. 370 КК). У справе ёсць незвычайная акалічнасць – у міліцыю пра пашкоджанне сцягоў паведаміла ягоная маці, а сам ён мае ўкраінскае грамадзянства.

Справу разглядала суддзя Таццяна Шыман.

Паводле следства, уначы 20 сакавіка 20-гадовы хлопец сарваў чатыры дзяржаўныя сцягі ў аграгарадку Лошніца. Ён пашкодзіў палотнішчы сцягоў і разламаў дрэўкі.

Парушальніка затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Высветлілася, што ён грамадзянін Украіны, які мае від на жыхарства Рэспублікі Беларусь. Прыехаў у нашу краіну каля 10 гадоў таму, атрымаў бясплатную адукацыю і па размеркаванні працуе на адным з прадпрыемстваў Мінскай вобласці.

Свае дзеянні Анціпаў здымаў на тэлефон, а фота выкладваў на старонку ў сацыяльнай сетцы.

Працяг “сцягападу” ў Беларусі: новыя прысуды за знявагу дзяржаўнай сімволікі

Суды Беларусі штотыдзень разглядаюць крымінальныя справы за знявагу дзяржаўнай сімволікі, у ролі якой найчасцей выступае чырвона-зялёны сцяг.

Абвінавачванне заяўляе, што знаходзячыся ў аграгарадку Лошніца, Анціпаў наўмысна, нажом адрэзаў фрагмент палотнішча ад дзяржаўнага сцяга, замацаванага на будынку крамы, затым нажом зрэзаў вяроўку флагштока, з другога сцяга адарваў фрагмент палотнішча і зламаў дрэўка. У справе чатыры эпізоды.

Сведкай у судзе выступіла маці абвінавачанага. Падазраючы, што сын здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да сцягоў, запатрабавала ад таго звярнуцца ў міліцыю, а таксама сама паведаміла аб тым, што адбылося ўчастковаму інспектару.

Суд пастанавіў прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства