У Гомелі за абразу Лукашэнкі асудзілі былога іераманаха
https://spring96.org/be/news/112168
2023
2023-07-11T11:34:40+0300
2023-07-11T11:34:40+0300
2023-07-11T12:04:58+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/tarasenka-manah.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 10 ліпеня абвешчаны прысуд палітзняволенаму Аляксандру Тарасенку, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу.
Справу разглядаў суддзя Ілля Свірыдаў.
Аляксандр Тарасенка — былы іераманах гомельскага Свята-Нікольскага кляштару. Да затрымання мужчына працаваў кіроўцам-дальнабойнікам.
Тарасенка быў затрыманы 23 сакавіка 2023 году. На "пакаяльным" відэа ён казаў пра тое, што размясціў на сваёй старонцы ў Facebook абразлівы пост у бок Лукашэнкі.
Суд пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе "Хрысціянская візія".