Палітзняволенаму Андрэй Фаміну за самвыдат "Веснікі" прызначылі 7 гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага Андрэя Фаміна. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). Пасля затрымання Андрэя паведамлялася, што ён нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыду "Веснікі", якую праз паўтара месяца пасля затрымання мужчыны прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Таксама Андрэя абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы 30 жніўня 2020 года. Прысуд вынесла Анжэла Касцюкевіч. Па справе адбылося тры судовыя пасяджэнні.
Нагадаем, 29-гадовага Андрэя Фаміна затрымалі 27 кастрычніка 2022 года. Зранку да хлопца заявіліся супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа ў поўным баявым абмундзіраванні і са зброяй. Андрэя збівалі — гэта заўважна і на "пакаяльным" відэа, якое апублікавалі на наступны дзень пасля затрымання праўладныя Telegram-каналы. 9 снежня 2022 года групу грамадзян, аб'яднаных пад назвай "Веснікі", прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".
"Ты ўжо прачнуўся". Гісторыя Андрэя Фаміна, якога нядаўна затрымаў САХР і ГУБАЗіК