Мужчыну асудзілі на паўтара года калоніі за інтэрнэт-каментар у бок Лукашэнкі
https://spring96.org/be/news/111995
2023
2023-06-20T10:49:02+0300
2023-06-20T10:49:02+0300
2023-06-20T10:49:02+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-sud-2.png
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Бярозаўскага раёна першага чэрвеня асудзілі Вадзіма Говіна паводле ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі, злучаная з абвінавачваннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Мінчанка прызначыла Вадзіму адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у сацсетцы Вконтакте пакінуў абразлівы каментарый у бок Лукашэнкі, у якім абвінавачваў палітыка ў здзяйсненні злачынства супраць чалавечнасці і акту тэрарызма. Да суда Вадзім утрымліваўсся пад вартаю. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.
Вадзім Говін мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працаваў зваршчыкам.