viasna on patreon

Па "справе ЧКБ" супрацоўніцу "Адно акно" асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі

2023 2023-06-16T14:54:08+0300 2023-06-16T14:56:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bychkouskaya.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе да пяці гадоў і шасці месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволеную былую супрацоўніцу службы "Адно акно" Кастрычніцкага раёна Мінска Святлану Бычкоўскую. Яе судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса па так званай "справе Чорнай кнігі Беларусі". За "зліў дадзеных сілавікоў" Святлану абвінавацілі ў "перавышэнні службовых паўнамоцтваў" і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці". Суддзя Дзіна Кучук вынесла такі прысуд яшчэ 25 траўня, але праваабаронцам пра вынік суда стала вядома толькі цяпер. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Былую супрацоўніцу службы "Адно акно" Кастрычніцкага раёна Мінска затрымалі 21 красавіка 2022 года. У "пакаяльным відэа" жанчына казала, што перадала асабістыя дадзеныя сілавікоў тэлеграм-канал "Чорная кніга Беларусі". Судзілі палітзняволеную паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
  • арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютэрнай інфармацыяй);
  • ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб персанальных дадзеных);
  • ч. 3 арт. 426 (перавышэнне службовых паўнамоцтваў).

Святлана ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА-1 больш за год. 

Падтрымайце Святлану грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Святлана Віктараўна Бычкоўская

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства