Маладую пісьменніцу з Мінска Яну асудзілі па "народным" артыкуле на два гады "хатняй хіміі"
https://spring96.org/be/news/111850
2023
2023-06-01T10:11:39+0300
2023-06-01T10:11:39+0300
2023-06-01T18:25:32+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/julija-cehla.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 30 траўня асудзілі Яну паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў Яне два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Дзяўчыну затрымалі шостага красавіка 2023 года. Да суда яе ўтрымлівалі пад вартай.
Яна — пісьменніца, аўтарка казак. Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Вучылася ў літаратурнай школе Адама Глобуса. Апошні год дзяўчына працавала ў ЛіМе (літаратура і мастацтва), журналісткай. Яна заснавала часопіс маладога беларускага мастацтва "Маскарад".