viasna on patreon

Прафесара і доктара сацыялагічных навук Юрыя Бубнова асудзілі да двух гадоў калоніі

2023 2023-05-29T11:36:19+0300 2023-05-29T11:36:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bubnou.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 26 траўня асудзілі палітзняволенага Юрыя Бубнова паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Зарычнюк прызначыла Юрыю два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

 Мужчыну затрымалі 12 студзеня 2023 года наўпрост на кафедры ўніверсітэту, дзе ён працуе. Першапачаткова яго абвінавачвалі таксама і ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК). Але пазней гэты артыкул з абвінавачвання прыбралі. Юрый не прызнаў віну.

Юрый Бубноў – доктар сацыялагічных навук. Узначальвае кафедру гуманітарных дысцыплін Беларускага універсітэта харчовых і хімічных тэхналогій з 1997 года. Яго партрэт знаходзіцца на дошцы гонару ветэранаў універсітэту. Мужчына ўзнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі». У Магілёве Юрый Бубноў вядомы як эксперт-сацыёлаг, адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю «Дранік-фэст».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства