viasna on patreon

Бацьку і дачку пакаралі "хатняй хіміяй" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

2023 2023-05-16T13:42:50+0300 2023-05-16T23:11:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minsk-2020-09-20-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Ілюстрацыйнае фота

Акцыя пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Ілюстрацыйнае фота

У судзе Савецкага раёна Мінска 5 красавіка асудзілі 60-гадовага Юрыя Машка і ягоную 24-гадовую дачку Валерыю Машок. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін.

Паводле матэрыялаў справы, бацька разам з дачкой восенню 2020 года, знаходзячыся на тэрыторыі Мінска на праезнай частцы праспекта Пераможцаў, дзейнічаючы групай асоб, і з іншымі асобамі, "прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, парушалі працу транспарту і прадпрыемстваў, блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам, у тым ліку гарадскога пасажырскага транспарту."

Іх вылічылі па фатаздымках з месца падзей.

Юрый і Валерыя Машок 27 красавіка былі ўнесеныя ў спіс Асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

Суд прызнаў іх вінаватымі і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады кожнага.

Мера стрымання ў выглядзе змяшчэння вад варту змененая на падпіску аб нявыездзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства