viasna on patreon

У Гомелі пачалі судзіць па пратэсных артыкулах бармена "Кватэрніка" Глеба Вятошкіна

2023 2023-05-04T10:44:04+0300 2023-05-04T11:49:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vetashkin-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Глеб Вятошкін

Глеб Вятошкін

Гомельскі абласны суд 4 траўня пачынае разгляд крымінальнай справы бармена бара "Кватэрнік" Глеба Вятошкіна. Яго абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Піскуноў.

Пасля заканчэння аддзялення замежных моваў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Глеб стаў працаваць барменам.

Пра затрыманне 24-гадовага Вятошкіна супрацоўнікамі ГУБАЗіК праваабаронцы даведаліся з праўладных тэлеграм-каналаў 28 лістапада мінулага года.

Паведамлялася, што ён нібыта распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, а ў жніўні 2020-га ўдзельнічаў у пратэстах, абражаў прадстаўнікоў улады і распальваў сацыяльную варожасць. Пасля затрымання ў дачыненні да Глеба быў складзены пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Учора, 3 траўня, Глеб адзначыў свой чарговы Дзень нараджэння.

Падтрымаць вязня: СІЗА №3, вул. Кніжная 1 А, Гомель, 246003 Вятошкін Глеб Сяргеевіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства