viasna on patreon

Жыхара Смаргоні асудзілі на 1,5 года калоніі за абразу Лукашэнкі

2023 2023-04-27T10:27:14+0300 2023-04-27T10:27:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smarhon_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Ілюстрацыйнае фота spring96.org

У судзе Смаргонскага раёна 26 красавіка адбыўся суд па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі над мясцовым жыхаром і ўраджэнцам Расіі Юрыем Краўчанкам. Прысуд вынесла суддзя Вікторыя Алянцэвіч.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што пасля распіцця алкагольных напоеў з сябрам каля крамы пасля затрымання супрацоўнікамі Смаргонскага РАУС лаяўся, у тым ліку на Лукашэнку за тое, што Беларусь не прызнала незалежнасць Абхазіі. Супрацоўнікі прыехалі атрымліваць мужчыну супрацоўнікі прыехалі за тое, што ён чапляўся да мінакоў, але ў выніку распачалі крымінальную справу па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Юрый Краўчанка тройчы судзімы і неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства