viasna on patreon

Інжынера "Гомсельмаша" асудзілі на два гады калоніі па трох крымінальных артыкулах

2023 2023-04-12T14:30:15+0300 2023-04-12T14:40:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikalai-davydau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскім абласным судзе 11 красавіка вынеслі прысуд Мікалаю Давыдаву паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч.1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Як паведаміла Гомельская Вясна, Мікалай да затрымання працаваў вядучым інжынерам-канструктарам ААТ “Гомсельмаш”.

Суддзя прызначыў Мікалаю два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства