20-гадовага хлопца асудзілі на два гады калоніі за перадачу фота ваеннай тэхнікі
https://spring96.org/be/news/111302
2023
2023-04-04T11:14:24+0300
2023-04-04T11:14:24+0300
2023-04-04T11:17:30+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/magileu-ablasny-sud-3.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Магілёўскім абласным судзе 27 сакавіка асудзілі Уладзіслава Папова паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Картавенка прызначыла Уладзіславу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Уладзіслава абвінавацілі ў тым, што ён з 24 па 25 лютага 2022 года рабіў фота і відэа ваеннай тэхнікі, вайскоўцаў, а таксама ваеннага аэрадрома ў Бабруйску. Пасля Уладзіслаў пераслаў не менш за 9 відэафайлаў і фотаздымкаў у тэлеграм-канал, прызнаны “экстрэмісцкім”.