viasna on patreon

Абражаў Лукашэнку і кіраўніка ЦВК, паведамляў аб перамяшчэнні ваенных самалётаў: прызначаная дата суда над Мікалаем Каралём

2023 2023-03-16T08:43:07+0300 2023-03-16T14:44:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karol-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Кароль.

Мікалай Кароль.

Прызначаная дата разгляду ў Брэсцкім абласным судзе крымінальнай справы 53-гадовага палітзняволенага Мікалая Караля, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.

Мікалая Караля затрымалі 28 лістапада 2022 года і да суда змясцілі пад варту ў СІЗА-7 Брэста. Напачатку берасцейца абвінавачвалі за абразлівы каментар у бок Лукашэнкі.

Зараз Мікалая Караля абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, паклёпе на адрас Аляксандра Лукашэнкі, спалучаным з абвінавачваннем у асабліва цяжкім злачынстве, публічных абразах Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, а таксама суддзі ў сувязі з адпраўленнем ім правасуддзя:

  • арт. 391— абраза суддзі або народнага засядацеля;
  • ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
  • ч. 1 арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 1 арт. 361-4 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Згодна з матэрыяламі следства Мікалай Кароль з лютага 2021 года па кастрычнік 2022 года са свайго мабільнага тэлефона размясціў у розных месенджарах паведамленні, у якіх выклаў паклёпніцкія выдумкі ў дачыненні да Лукашэнкі, публічна абразіў яго, а таксама кіраўнікоў Цэнтрвыбаркама і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, шэраг іншых дзяржаўных служачых і суддзю.

Ён жа 11 кастрычніка 2022 года ў мэтах садзейнічання дзейнасці дэструктыўнага Telegram-канала, інфармацыйная прадукцыя якога раней была прызнана судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, вырабіў і адправіў паведамленне аб перамяшчэнні ваенных самалётаў у раёне Брэста.

Судовы працэс пачнецца 28 сакавіка. Справу прызначаная разглядаць суддзя Святлана Крэмянеўская.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства