viasna on patreon

Агляд сітуацыі са свабодай асацыяцый і палажэннем арганізацый грамадзянскай супольнасці за 2022 год Дакумент

2023 2023-03-10T11:50:00+0300 2023-03-10T11:59:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lawtrend_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончая арганізацыя “Lawtrend” прадставіла агляд сітуацыі са свабодай асацыяцый і палажэннем арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) за 2022 год. У дакуменце разглядаецца новае заканадаўчае рэгуляванне арганізацый, змены ў  заканадаўстве аб АГС, а таксама правапрымяняльная практыка. Разглядаецца ўмяшальніцтва ў дзейнасць АГС і выкарыстанне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам, ціск і ліквідацыя прафсаюзаў і іншых некамерцыйных арганізацый.

Дзяржава практычна нівеліявала права на свабоду асацыяцый. За два гады 2021-2022 г.г. не менш за 757 некамерцыйных арганізацый апынуліся ў працэсе прымусовай ліквідацыі; не менш за 416 арганізацый прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі, у тым ліку ў выніку прымусу. Такім чынам, страты ў грамадскім сектары Беларусі, пачынаючы з поствыбарчага перыяду 2020 года, на канец 2022 года складаюць не менш за 1173 інстытуцыяналізаваных формаў некамерцыйных арганізацый (грамадскіх аб'яднанняў, прафесійных саюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый).

Да арганізацый грамадзянскай супольнасці працягваюць прымяняцца і іншыя формы ціску: праверкі, пісьмовыя папярэджанні, прыпыненне дзейнасці, прыцягненне да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці кіраўніцтва, супрацоўнікаў, сябраў, валанцёраў арганізацый грамадзянскай супольнасці, ціск на іх сваякоў і блізкіх.

Акрамя грамадскіх аб'яднанняў, устаноў, фондаў, беспрэцэдэнтны ціск на якія пачаўся ў 2021 годзе, з ціскам сутыкнуліся і іншыя некамерцыйныя арганізацыі, у прыватнасці прафсаюзы (шэраг незалежных прафсаюзаў быў прымусова ліквідаваны, не менш за 40 лідэраў і актывістаў прафсаюзаў знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі). Згодна з апублікаваным праектам закона, які ўносіць змены ў закон аб палітычных партыях, прадугледжваецца перарэгістрацыя палітычных партый, крытэрам для праходжання якой у цяперашні час адпавядаюць толькі дзве праўрадавыя партыі. На 2023 год анансавана змена закона аб рэлігійных арганізацыях.

Агляд сітуацыі са свабодай асацыяцый і палажэннем арганізацый грамадзянскай супольнасці за 2022 год

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства