viasna on patreon

Вынесены прысуд Кірылу Сусліну, якога абвінавачвалі па некалькіх пратэсных артыкулах, а асудзілі па "народным" Дапоўнена

2023 2023-02-17T17:30:34+0300 2023-02-18T12:24:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suslin-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кірыл Суслін

Кірыл Суслін

У Гродзенскім абласным судзе 17 лютага вынесены прысуд па справе 31-гадовага палітвязня Кірыла Сусліна, якога затрымалі за каментары па “справе Зельцэра”, а абвінавацілі па зусім іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Судовы працэс, які пачаўся 6 лютага, вёў суддзя Віталь Кулеш. 

Палітзняволены Кірыл Суслін быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі  супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 26 снежня 2021 Кірыл быў пераведзены са следчай турмы № 8 у мінскі СІЗА-1, а напрыканцы снежня мінулага года перавялі ў гродзенскую турму № 1.

Яго абвінавачвалі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
  • ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
  •  ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі).

Аднак як стала вядома пазней, у выніку суд разглядаў толькі абвінавачванне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх. (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Гэтага артыкула не было нават у раскладзе судовых пасяджэнняў. Чаму напрыканцы суда змянілася пазіцыя абвінавачання - пакуль невядома.

Суд прызнаў Сусліна вінаватым і пастанавіў пакараць яго зняволеннем тэрмінам на два з паловай гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У Гродне вынесуць прысуд Кірылу Сусліну, затрыманаму па "справе Зельцэра"

26 снежня 2021 Кірыл быў пераведзены са следчай турмы № 8 у мінскі СІЗА-1, а напрыканцы снежня мінулага года перавялі ў гродзенскую турму № 1.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства