viasna on patreon

Па тры гады "хатняй хіміі" вынесла тром удзельнікам акцый пратэсту суддзя Дзядкова

2023 2023-02-16T14:52:30+0300 2023-02-16T15:14:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krauchuk-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Краўчук.

Яўген Краўчук.

Суд Партызанскага раёна Мінска цягам 13 і 17 студзеня вынес адразу тры прысуды ўдзельнікам акцый пратэсту ў 2020 годзе, абвінаваціўшы іх у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх. (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Так, 17 студзеня суддзя Наталля Дзядкова разгледзела крымінальную справу маці трох непаўнагадовых дзяцей Крысціны Вячоркінай, якая з'яўлялася дырэктаркай салона прыгажосці “Мільфей”. Да суда знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.

У справе – некалькі эпізодаў удзелу Крысціны ў маршах пратэсту.

Па матэрыялах абвінавачання, Вячоркіна парушала грамадскі парадак, выходзіла на праезную частку вуліц, у тым ліку праспекта Пераможцаў, публічна дэманстравала пальцамі рукі ў якасці пратэстнага сімвала знак V, парушала працу грамадскага транспарту.

Суд прызнаў Вячоркіну вінаватай і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін тры гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суд задаволіў грамадзянскі пазоў КУП “Мінсктранс” на суму 47 716 рублёў.

Аўтамабіль і кампутарная тэхніка засталася пад арыштам да вырашэння пытання з грамадзянскім пазовам.

У тым жа Партызанскім судзе 13 студзеня, разглядалася крымінальная справа  жыхара Асіповіч Паўла Далгакова і жыхара вёскі Ячава Слуцкага раёна Яўгена Краўчука, асуджаных таксама па “народным” 342 артыкуле.

Справу ізноў жа разглядала суддзя Наталля Дзядкова.

Палітзняволенага Паўла Далгакова  затрымалі 30 верасня 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.

Па матэрыялах абвінавачання Далгакоў і Краўчук, пад час несанкцыянаванага масавага мерапрыемства у Мінску у 2020 годзе, парушалі грамадскі парадак, дэманстравалі пратэсныя сімвалы ў выглядзе паднятых уверх двух пальцаў  рукі, на плячах мелі бел-чырвона-белыя сцягі як сімвалы пратэсту, рухаліся ў складзе ўдзельнікаў несанкцыянаванага масавага мерапрыемства па праезнай часткі ішлі па праспектах Пераможцаў і Незалежнасці, блакавалі рух грамадскага транспарту.

І Далгакоў, і Краўчук унесеныя ў Спіс асоб, датычных да экстрэміскай дзейнасці.

Сваю віну абодва ў судзе прызналі цалкам.

Суд прызнаў Далгакова і Краўчука вінаватымі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і  прызначыў ім пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін тры гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу кожнаму.

Абодвух вызвалілі з пад арышту пад падпіску аб нявыездзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства