viasna on patreon

У Дрыбіне двум хлопцам прысудзілі па тры месяцы арышту за сарваны чырвона-зялёны сцяг

2023 2023-02-09T13:34:00+0300 2023-02-09T16:38:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uladzislau-mazurau_illja-kavaliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Дрыбінскага раёну 1 лютага асудзілі Уладзіслава Мазурава і Іллю Кавалёва паводле арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Людміла Новікава прызначыла Уладзіславу і Іллю тры месяцы арышту кожнаму.

Іх абвінавацілі ў тым, што 27 кастрычніка 2022 года хлопцы, знаходзячыся ў нецвярозым стане, сарвалі чырвона-зялёны сцяг, які вісеў на будынку Цемналесскага сельскага клуба. Пры гэтым яны зламалі дрэўка. Затым, вяртаючыся з аг. Цёмны лес па месцы жыхарства, хлопцы зладзілі фатасесію са сцягам.

Людміла Новікава_суддзя_Дрыбін
Суддзя Дрыбінскага суда, якая агучыла прысуд

Уладзіслаў і Ілля цалкам прызналі віну. Кавалёў “выбачыўся перад беларускім народам за свой учынак”.

Пра хлопцаў вядома няшмат. Ілля Кавалёў – грамадзянін іншай краіны. Пра Мазурава вядома, што ён мясцовы жыхар ўзростам 22 гады.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства