За ўдзел у пратэстах мужчыну прызначылі два гады калоніі
https://spring96.org/be/news/110647
2023
2023-02-03T18:57:58+0300
2023-02-03T18:57:58+0300
2023-02-06T08:28:45+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dom_pravasuddzia.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Партызанскага раёну Мінска 22 лістапада 2022 года быў вынесены прысуд Міхаілу Кудлачу. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
Мужчыну затрымалі ў чэрвені 2022 года. Асудзілі за акцыю пратэсту ў Фаніпалі ў 2020 годзе.
Вырак агучыў суддзя Міхаіл Макарэвіч, які прызначыў Міхаілу Кудлачу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Падтрымайце вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 (Міхаіл Уладзіміравіч Кудлач)