viasna on patreon

Сябровак у Мінску асудзілі за знявагу дзяржаўнага сцяга

2023 2023-02-03T09:16:15+0300 2023-02-03T09:16:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/savecki-sud-minsk-3.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Савецкага раёна Мінска.

Суд Савецкага раёна Мінска.

У судзе Савецкага раёна Мінска 24 студзеня вынесены прысуд 18-гадовай Дар’і Ганіч і 19-гадовай Кацярыне Снігіровай, якіх абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Алена Жуковіч.

Паводле абвінавачання, сяброўкі 22 лістапада 2022 года, знаходзячыся каля будынку інтэрната КТУП «Мінскі Камароўскі рынак» сарвалі з фасаду гэтага будынка дзяржаўны сцяг. Затым дэманстратыўна махалі ім ідучы па вул. Беламорскай, пасля чаго кінулі яго на зямлю.

Пры гэтым свае дзеянні здымалі на камеру мабільнага тэлефона, а фота - і відэафайлы выкладвалі ў групу ў сацыяльнай сетцы, чым публічна зняважылі дзяржсімволіку.

Падчас судовага паседжання дзяўчыны прызналі віну ў поўным аб'ёме і чыстасардэчна раскаяліся.

Суд пастанавіў прызначыць Кацярыне Снігіровай абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год 6 месяцаў, а Дар’і Ганіч – арышт на тэрмін 3 месяцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства