viasna on patreon

Новыя затрыманні, "экстрэмісцкія" матэрыялы і "фармаванні": хроніка пераследу 31 студзеня Дапоўнена

2023 2023-01-31T13:20:36+0300 2023-02-01T01:36:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pavel-szaramet_videarolik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Магілёве затрыманы музыка Аляксандр Бурак

aljaksandr-burak.jpg
Аляксандр Бурак. Фота са старонкі Аляксандра Бурака "Вконтакте"

Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, здарылася гэта ў чацвер, 26 студзеня, пасля чаго суд пастанавіў арыштаваць мужчыну на 10 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Вядома, што нядаўна Аляксандр перанёс аперацыю.


27 студзеня ў Мінску была затрыманая Аляксандра Рыбчык

Акалічнасці затрымання невядомыя.


У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі ўкраінскага дэпутата Аляксея Ганчарэнкі

Адпаведнае рашэнне 23 студзеня прыняў суд Ленінскага раёну Магілёва.

Ганчарэнка вядомы сваёй крытыкай Лукашэнкі і падтрымкай беларускага дэмакратычнага руху.

Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс дадалі ўкраінскі youtube-канал «Телеканал Прямий», які мае больш за 2,36 млн падпісантаў.


Відэаролік з расследаваннем забойства Паўла Шарамета ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкім"

Суд Цэнтральнага раёну Мінска 30 студзеня прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» відэаролік «Новыя факты забойства Паўла Шарамета | Новые факты убийства Павла Шеремета», які быў апублікаваны амаль 1,5 гады таму.


У Беларусі новае "экстрэмісцкае фармаванне" — volkovysk.by

Такое рашэнне прынятае КДБ 24 студзеня.


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

Telegram-каналы і чаты «OMG Марьина Горка», «Гос. Террор»;
Старонка карыстальніка «Руслан Кулевич», выдання MOST і праекту «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» ва ўсіх сацсетках.
Суполка ва «Укантакце» «Новости Гродно | Grodno.news»;
TikTok-акаўнт «Андрей Паук»;
Telegram-стыкеры з Адольфам Гітлерам.


ГУБАЗіК затрымаў праграміста з Магілёва

«Пакаяльнае відэа» з ім з'явілася ў праўладным тэлеграм-канале. У ім мужчына кажа, што ў ліпені 2021 уступіў у план «Перамога». Таксама ў відэа паказаныя скрыншоты абразлівых каментарощ, якія нібыта ў бок сілавікоў пакідаў праграміст.


ГУБАЗіК апублікаваў "пакаяльнае відэа" з блогеркай Ванэсай Марской — сілавікі сцвярджаюць, што яна сама прыйшла да іх

Ванэса Марская

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, дзяўчына знайшла свой фотаздымак у кнізе «Я выхожу» і сама прыйшла ў ГУБАЗіК. На «пакаяльным відэа» яна кажа, што змяніла свае погляды і «падтрымлівае ўладу».

Сілавікі сцвярджаюць, што пасля гэтага Ванэсу адпусцілі дадому.


Журналіста Паўла Падабеда арыштавалі на 15 сутак

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманаму 20 студзеня журналісту інкрымінавалі арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Акалічнасці справы невядомыя.


Затрымалі яшчэ адну дзяўчыну, якую вінавацяць у перадачы звестак у ЧКБ

Як паведамляе "Наша Ніва", дзяўчыну клічуць Анастасія Іванова (у дзявоцтве — Дабравольская). Ёй 32 гады, яна з Магілёва. Працуе ў сферы SMM, займаецца арганізацыяй вяселляў.

У відэа сілавікі паказваюць перапіску быццам бы з акаўнта дзяўчыны з ботамі (не выдаленую). Там яна нібыта паведамляе ў «Чорную кнігу Беларусі» пра факт «палітычнага» штрафу, прысуджанага яе мужу, і скідвае ў бот «Нехты» сваё ўласнае фота з нейкай падзеі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства