viasna on patreon

У Івацэвічах вынесены прысуд за незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных сілавікоў

2023 2023-01-25T18:57:31+0300 2023-01-26T15:02:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shylda_sud-ivacevickaga-raena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судом Івацэвіцкага раёна 23 студзеня ў закрытым судовым пасяджэнні разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Сазонава і Яўгена Васілеўскага. Іх абвінавацілі ў незаконных дзеяннях ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч.1 і ч. 2 арт. 203-1), неправамерным завалоданні камп'ютарнай інфармацыяй (ч. 1 арт. 352), а таксама перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч.2 арт. 426 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вёў суддзя Васіль Аўрусевіч.

Былога супрацоўніка міліцыі Аляксандра Сазонава і Яўгена Васілеўскага затрымалі амаль год таму – 27 лютага 2022 года ў Мінску, а 1 сакавіка абодвух пакаралі адміністрацыйным арыштам паводле артыкула 24.23 КаП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Суд Першамайскага раёна Мінска за ўдзел у акцыі пратэсту супраць расійскага ўварвання ва Украіну прысудзіў Сазонаву 13 сутак арышту, а Васілеўскаму – 15 сутак.

Сутнасць абвінавачання пакуль невядомая. Верагодна, гаворка ідзе пра перадачу персанальных дадзеных сілавікоў у пратэсныя чаты.

Суд прызнаў Аляксандра Сазонава вінаватым і на падставе ч. 1 і ч. 2 арт. 203-1, ч. 1 арт. 352, ч. 2 арт. 426 Крымінальнага кодэкса па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў прызначыў канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 500 базавых велічынь на суму 18 500 рублёў, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады ў органах унутраных спраў, на тэрмін 5 гадоў.

Яўгену Васілеўскаму па гэтых жа артыкулах канчаткова прысудзілі пазбаўленне волі на тэрмін два гады з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 300 базавых велічынь на суму 11 100 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства