viasna on patreon

Праз месяц разглядзяць апеляцыю па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў

2023 2023-01-25T10:47:18+0300 2023-01-25T10:47:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_9_marfa.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апеляцыйную скаргу па справе "вясноўцаў" Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў разглядзяць 28 лютага. Пра гэта стала вядома з ліста палітзняволенага Акіхіры Гаеўскага-Ханады.

Пакуль палітвязні чакаюць апеляцыю ў СІЗА, іх можна падтрымаць грашовымі пераводамі і пасылкамі. Нагадаем, што пасля пераводу ў калонію рабіць гэта змогуць толькі сваякі. 

Нагадаем, 6 верасня ў Мінску абвясцілі прысуд адразу дзесяці палітвязням. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў ім наступныя тэрміны: Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў, Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў, Марфа Рабкова — 15 гадоў, Аляксей Галаўко — 12 гадоў, Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк — па 6 гадоў, Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў.

Падтрымайце палітвязняў лістамі салідарнасці, грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі па адрасе:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

  1. Марыя Аляксандраўна Рабкова
  2. Андрэй Сяргеевіч Чапюк
  3. Акіхіра Святаслававіч Гаеўскі-Ханада
  4. Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч
  5. Мікіта Вадзімавіч Дранец
  6. Аляксандр Аляксандравіч Казлянка
  7. Даніла Раманавіч Чуль
  8. Аляксей Ігаравіч Галаўко
  9. Андрэй Ігаравіч Марач 
  10. Павел Аляксандравіч Шпетны

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства