viasna on patreon

Даследчыцу беларускіх вязняў ГУЛАГу Валерыю Чарнаморцаву асудзілі на два з паловай гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах 2020 года

2023 2023-01-16T17:39:55+0300 2023-01-16T18:02:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valeryja-czarnamorcava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Савецкім судзе Мінска 16 студзеня асудзілі палітзняволеную экскурсаводку Валерыю Чарнаморцаву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Валерыі два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Валерыя Чарнаморцава

Валерыю затрымалі 18 кастрычніка 2022 года ў Мінску пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яе арыштавалі на 10 сутак, пасля перавялі ў СІЗА-1 і завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Валерыя Чарнаморцава – даследчыца беларускіх вязняў ГУЛАГу, актывістка БХД, экскурсаводка. Яна спрычынілася да стварэння Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі.

«Аднойчы працу гэтай жанчыны параўналі з дзейнасцю цэлага навукова-даследчага інстытута» — болей даведацца пра Валерыю можна ў артыкуле «Новага часу».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства