viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-01-03T17:39:50+0300 2023-03-01T13:57:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 3 студзеня:

Крымінальны пераслед: Напрыканцы 2022-га года вынеслі жорсткія прысуды тром “рэйкавым партызанам”: Дзмітрыю Равічу далі 22 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Дзянісу Дзікуну — 23 гады, Алегу Малчанаву  21 год.

Ці асудзілі б іх у дэмакратычнай краіне? Чаму іх ўключылі ў “спіс тэрарыстаў”? Як будуецца судовая ўлада ў Беларусі і чым адметная сучасная “рэйкавая вайна”? Абмяркоўваем з праваабаронцай “Вясны” са Светлагорска Аленай Маслюковай.

Па-за межамі: Крэслы з аўтографамі лаўрэатаў, гісторыя нобелеўскага банкета, а цяпер і ліст Алеся Бяляцкага. Такія экспанаты ёсць у Нобелеўскіх музеях — у Осла і Стакгольме. Іх наведаў праваабаронца “Вясны” Аляксей Колчын — падчас сваёй паездкі ў складзе Нобелеўскай дэлегацыі, якая стварылася з нагоды атрымання Алесем Бяляцкам прэміі міру.

А яшчэ падчас паездкі Аляксей сустрэў шмат цікавых людзей. Сярод іх — нарвежцы, якія валодаюць беларускай мовай, а таксама шведскія беларусы, якія перажылі ўздым нацыянальнай свядомасці ў эміграцыі.

Асоба: Гісторыя былой палітзняволенай Ірыны Палянінай. Жыццё ў зняволенні і пасля яго:

“У калоніі ў мяне спыілася сэрца”.

Каментар: Як можна віншаваць палітвязняў?

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта znak stop.

Аўдыязапіс выпуску:

Viasna96 · 2023-01-03 Праваабарончая праграма «Вясна» на Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства