Гарадзенца асудзілі на тры гады калоніі за пост у сацсетках пра Лукашэнку
https://spring96.org/be/news/110244
2022
2022-12-27T11:51:08+0300
2022-12-27T11:51:08+0300
2022-12-27T11:51:08+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/hrodzenski-raionny-sud.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гродзенскім раённым судзе 19 снежня асудзілі Руслана Красава паводле ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітры Грышын прызначыў мужчыну 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
Паводле пракуратуры Гродзенскага раёна, Руслану паставілі ў віну “шэраг злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці”.
Як заявіла следства, Руслан з лютага 2017 па лістапад 2020 размясціў на сваёй старонцы ў “Аднакласніках” публікацыі з абразлівымі і паклёпніцкімі выказваннямі ў адрас Лукашэнкі. Таксама ў публікацыях прысутнічалі абвінавачванні Лукашэнкі ў забойстве.