viasna on patreon

Дальнабойніку з Ліды пагражае да 15 год пазбаўлення волі за здраду дзяржаве

2022 2022-12-19T11:10:39+0300 2022-12-19T11:34:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valery_trocki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Троцкі. Фота з сацыяльных сетак

Валерый Троцкі. Фота з сацыяльных сетак

У Гродзенскім абласным судзе 19 снежня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Валерыя Троцкага, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356). Яму можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Справу прызначаны разглядаць суддзя Мікалай Рачынскі.

Палітзняволенага Валерыя Троцкага затрымалі ў Лідзе 18 траўня 2022 года. Раней ён працаваў у Лідскім аддзеле дэпартамента “Ахова”, затым звольніўся і стаў дальнабойнікам.

Да суда яго ўтрымлівалі ў СІЗА Гарадзенскай турмы №1.

Спачатку Троцкага абвінавацілі паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). Але пазней стала вядома, што судзіць яго будуць паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве).

Дарэчы абвінавачанне ў здрадзе дзяржаве прад'яўлена таксама і дзесяці актывістам "Рабочага Руху".

Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства