viasna on patreon

Топ-мэнэджара мабільнага аператара life:) асудзілі за "зліў дадзеных" да 8 гадоў калоніі

2022 2022-11-06T10:46:16+0300 2022-11-15T09:41:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vovna_arcem.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 3 лістапада вынеслі жорсткі прысуд аднаму з топ-мэнэджараў мабільнага аператара life:) Арцёму Воўну — восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 179 (незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй). Падрабязнасці справы невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што яшчэ з Воўны спагналі на карысць пацярпелым (меркавана, сілавікам і чыноўнікам) агулам 13000 рублёў. Прысуд вынесла суддзя Валянціна Зянькевіч. Пад вартай у СІЗА-1 Арцём знаходзіцца з 8 лютага гэтага года.

Арцём Воўна. Скрыншот з
Арцём Воўна. Скрыншот з "пакаяльнага" відэа

Пра затрыманне Арцёма Воўны стала вядома з "пакаяльнага" відэа, апублікаванага на адным з праўладных тэлеграм-каналаў 8 лютага 2022 года. На ім чалавек прадставіўся начальнікам аддзела распрацоўкі маркетынгу — пазней стала вядома, што яго завуць Арцём Воўна. На відэа мужчына сказаў, што "восенню 2020 года зліваў дадзеныя пра супрацоўнікаў праваахоўных органаў і суддзяў у тэлеграм-чаты, таксама прымаў удзел у акцыях пратэсту".

"Ён метадычна перачытваў экстрэмісцкія тэлеграм-каналы, якія размяшчаюць персанальныя дадзеныя супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і дзяржаўных службоўцы. Заўважыўшы, што ў многіх публікацыях ёсць прабелы па наяўных персанальных дадзеных, вырашыў, што іх трэба запоўніць", — напісалі ў тэлеграм-канале.

У кампаніі life:) ніяк не пракаментавалі гэтую сітуацыю.

За кратамі Воўна знаходзіцца ўжо дзевяць месяцаў. Адзін з яго сукамернікаў у СІЗА вельмі добра адгукаецца пра Арцёма:

"Ён вельмі інтэлігентны, спакойны і разважлівы хлопец. Прыемны суразмоўца".

Судзіць Арцёма Воўну пачалі 27 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядала суддзя Валянціна Зянькевіч. Працэс адразу зрабілі закрытым, таму падрабязнасці справы невядомыя. Па справе адбылося шэсць пасяджэнняў. Вядома, што пацярпелым (меркавана, сілавікам і чыноўнікам)па справе Воўна мусіць выплаціць агулам 13000 рублёў маральнай кампенсацыі.

Вядома, што Арцём віну не прызнаў.

Падтрымайце Арцёма лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Воўна Арцём Леанідавіч

Нагадаем, 10 снежня 2021 года па аналагічным абвінавачванні затрымалі прэс-сакратара іншага мабільнага аператара А1 Беларусь — Мікалая Брэдзелева. У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа, дзе ён кажа, што з ліпеня 2020 нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю. Прадстаўнік кампаніі А1 запэўніў, што ў Брэдзелева не было тэхнічнага доступу да звестак. У выніку яго абвінавацілі ў прадастаўленні грашовых сродкаў для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса) — блогеру Антону Матольку і прызначылі чатыры гады калоніі.

bredzeleu_sud.jpeg

Былога прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева асудзілі да 4 гадоў калоніі

"Гэта хлусня. Ніякаму "экстрэмісцкаму фармаванню" і ніякаму "тэрарысту" Матольку Мікалай Брэдзелеў ніякіх грошай не пералічваў", — пракаментавалі прысуд Брэдзелеву ў тэлеграм-канале @motolkohelp.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства