viasna on patreon

Суд у Ваўкавыску адправіў на "хімію" былога актывіста за знявагу дзяржаўнага сцяга

2022 2022-11-03T09:37:59+0300 2022-11-03T13:01:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valkavysk-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Ваўкавыскага раёна. Фота: Гарадзенская Вясна

Суд Ваўкавыскага раёна. Фота: Гарадзенская Вясна

Суд Ваўкавыскага раёна вынес прысуд работніку ААТ “Беллакт”, грамадскаму актывісту Юрыю Піваварчыку, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка.

З матэрыялаў абвінавачання вынікае, што Юрый Піваварчык у супольнасці “STOP LUKA”, якая прызнаная “экстрэмісцкімі матэрыяламі” і знаходзіцца ў вольным доступе для іншых карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Інтэрнэт, “дзейнічаючы наўмысна, разлічваючы на наступнае ўспрыманне іншымі асобамі інфармацыі, якая размяшчаецца ім, усведамляючы абразлівы характар сваіх дзеянняў у дачыненні да дзяржаўнай сімволікі – дзяржаўнага сцяга, размясціў ягоную выяву на фоне нацысцкай сімволікі (свастыкі), сэнсавым зместам малюнка якога з'яўляецца аўтарскае меркаванне, што ва ўпраўленні Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца нацысцкая ідэалогія, што не прымальна з пункту гледжання сучаснай культуры, паколькі ў ім прысутнічаюць элементы скажэння грамадска-палітычнай рэчаіснасці…”

Дапытаны ў судзе абвінавачаны Піваварчык віны сваёй фактычна не прызнаў, ён растлумачыў, што не меў намеру на здзек з дзяржаўнага сцяга і толькі выпадкова “лайкнуў”.

Напачатку на Піваварчыка завялі адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП і пакаралі штрафам, а пазней ўзбудзілі яшчэ і крымінальную справу.

Юрый Піваварчык мае непаўнагадовае дзіця, станоўча характарызуецца, мае шэраг заахвочванняў, і нават у шэрагу выпадкаў сфатаграфаваны на фоне сцяга Рэспублікі Беларусь.

Суд Ваўкавыскага раёна 5 верасня прызнаў Піваварчыка вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”) тэрмінам на адзін год.

Апеляцыйная скарга на прысуд калегіяй Гродзенскага абласнога суда 27 кастрычніка пакінутая без задавальнення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства