viasna on patreon

За перавод крыптавалюты ў BYPOL мінчука асудзілі да трох гадоў калоніі

2022 2022-11-01T14:54:45+0300 2022-11-01T15:11:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zetzijanau_.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 31 кастрычніка да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 35-гадовага мінчука Аляксандра Зіязэтдзінава. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) за пералічэнне ў траўні 2021 года 0,2 эфіру (каля 800 даляраў) на крыптагаманец BYPOL. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Прысуд вынесла суддзя Святлана Чарапанава.

zetzijanau_.jpeg
Аляксандр Зіязэтдзінаў. Фота з сацсетак

У чэрвені гэтага году на дзяржаўным тэлебачанні СТВ выйшаў відэасюжэт з затрыманнем Аляксандра. Там паведамлялася, што хлопца затрымалі за пералічэнне ў траўні 2021 года 0,2 эфіру (гэта складала ў эквіваленце каля 800 даляраў) на крыптагаманец BYPOL.

"Я не ведаў, што арганізацыя з'яўляецца экстрэмісцкай, грошы перавёў, бо хацеў падтрымаць людзей. Цяпер разумею, што здзейсніў злачынства", — казаў Аляксандр на "пакаяльным" відэа.

Ініцыятыва былых сілавікоў BYPOL была прызнана МУС экстрэмісцкім фарміраваннем толькі ў лістападзе 2021 года, то бок праз шэсць месяцаў пасля пералічэння крыптавалюты.

Пад вартай Аляксандр, верагодна, знаходзіўся з чэрвеня 2022 года.

Падтрымайце хлопца пасылкамі, грашовымі пераводамі і лістамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зіязэтдзінаў Аляксандр Зуфар'евіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства