viasna on patreon

Палітзняволеных асудзілі да калоніі, але не залічылі ім у тэрмін два месяцы, якія яны правялі ў СІЗА КДБ

2022 2022-05-20T14:52:00+0300 2022-10-20T15:18:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gibkaya_1-copy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 траўня 2022 г. суд Ленінскага раёна прызнаў палітзняволеных Уладзіміра Севярына і Кацярыну Гібкую вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзіў да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму кожнага. 

Пры гэтым Кацярыне і Уладзіміру не залічылі ў тэрмін дні, якія яны правялі ў СІЗА КДБ — два месяцы зняволення. Таму ў тэрмін адбытага пакарання ім залічылі дні з 16 снежня, калі іх перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Былога міжнароднага сакратара БСДП Уладзіміра Севярына разам з ягонай дзяўчынай Кацярынай Гібкай затрымалі 21 кастрычніка 2021 года і да сярэдзіны снежня ўтрымліваліся ў СІЗА КДБ у межах крымінальнай справы аб тэрарызме. Затым абвінавачванне перакваліфікавалі на арт. 342 КК (Арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства