viasna on patreon

"Рэйкаваму партызану" з Асіповічаў прысудзілі 11 гадоў калоніі

2022 2022-10-13T10:43:55+0300 2022-10-13T17:41:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shyshkavec-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Шышкавец.

Аляксей Шышкавец.

Магілёўскі абласны суд 12 кастрычніка завяршыў разгляд крымінальнай справы жыхара Асіповічаў Аляксея Шышкаўца, абвінавачанага ў тэрарызме (арт. 289 Крымінальнага кодэкса), і ва ўдзеле на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні (арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Сяргей Мазураў.

Аднаго з беларускіх “рэйкавых партызан”, палітвязня Аляксея Шышкаўца затрымалі ў сакавіку 2022 года.

Паводле інфармацыі МУС, у пачатку 2022 года мужчына "увайшоў у склад экстрэмісцкага фарміравання ByPol, аўтарызаваўшыся ў мабілізацыйным чат-боце для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у Беларусі".

А 1 сакавіка ён нібыта атрымаў указанні па блакаванні чыгуначных шляхоў, а таксама па вырабе і выкарыстанні "кактэйляў Молатава".

У верасні 2022 г. КДБ уключыў Шышкаўца ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Судовы працэс у дачыненні да Аляксея доўжыўся амаль тры тыдні, піша MAYDAYMog.

Паводле яго выніку суддзя Сяргей Мазураў прысудзіў мужчыну да 11 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства