viasna on patreon

У Лунінцы прызначана дата суда за абразу службовых асоб у сувязі з катастрофай вайсковага самалёта

2022 2022-09-27T14:18:21+0300 2022-09-28T14:03:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-samalet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Месца падзення вайсковага самалёта ў Баранавічах

Месца падзення вайсковага самалёта ў Баранавічах

Судом Лунінецкага раёна прызначаная дата разгляду крымінальнай справы 58-гадовага мясцовага жыхара Сяргей Глівенкі, абвінавачанага ў публічнай абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Згодна з матэрыяламі справы, Сяргей Глівенка, знаходзячыся нібыта ў нецвярозым стане ў траўні 2021 года, з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, дзе ён на той час знаходзіўся, у сацыяльнай сетцы Facebook у групе “АТН: Навіны Беларусі і свету” пад відэазапісам сюжэту “У Беларусі развіталіся з лётчыкамі-героямі Андрэем Нічыпорчыкам і Мікітам Куканенкам. Панарама" размясціў паведамленні цынічнага характару.

У іх ён здзекаваўся з памяці загінулых лётчыкаў, якія згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб статусе вайскоўцаў” з'яўляліся прадстаўнікамі дзяржаўнай улады і знаходзіліся пад абаронай дзяржавы.

У лютым 2022 года абвінавачаны прыбыў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, дзе быў адразу затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства