viasna on patreon

У Гродне пачынаецца суд над "тэрарыстам" Юрыем Станеўскім

2022 2022-09-27T10:43:37+0300 2022-09-28T14:42:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/staneuski-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Станеўскі

Юрый Станеўскі

У Гродзенскім абласным судзе 27 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы Юрыя Станеўскага, якога КДБ ўнес у спісы асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Судовы працэс прызначаны весці суддзя Анатоль Заяц.

Станеўскага абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 370 – здзек над дзяржаўнымі сімваламі;
  • ч. 2 арт. 366 – гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі; 
  • арт. 369 – знявага прадстаўніка ўлады;
  • ч. 1 арт. 130 – распальванне іншай сацыяльнай варожасці;
  • ч. 1 арт. 366 – гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.

38-гадовага Юрыя Станеўскага затрымалі напрыканцы снежня 2021 года і даставілі ў Мінск, у СІЗА КДБ. Потым перавялі ў турму № 1 Гродна.

Напачатку студзеня 2022 года на праўладных тг-каналах з’явілася “пакаяльнае” відэа, дзе Станеўскі кажа аб тым, што пакінуў у сацыяльных сетках каментар аб загінулых на вучэннях у Беларусі ў лістападзе двух расійскіх дэсантніках. Маўляў, быў на эмоцыях.

На жаль, больш падрабязнай інфармацыі пра крымінальны пераслед Станеўскага па іншых артыкулах, пакуль няма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства