viasna on patreon

Палітвязня Аляксандра Казакевіча асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі"

2022 2022-09-26T11:31:54+0300 2022-09-26T11:31:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kazakevich_12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 верасня ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна вынесены прысуд палітвязню Аляксандру Казакевічу. Суддзя Дзяніс Барэйка прызнаў яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса ("Абраза прадстаўніка ўлады") і агучыў вырак: два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

Верагодна, гэтае пакаранне атрыманае шляхам частковага складання з мінулым прысудам Аляксандра, калі яго па тым жа артыкуле асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі"

Аляксандра вызвалілі ў залі суда.

Бок дзяржабвінавачання падтрымала памочніца пракурора Юлія Жук. Яна прасіла прызначыць Аляксандру два гады абмежавання волі з накіраваннем — "хіміі".

Палітвязня прызналі вінаватым у тым, што ў 2021 годзе ён пакінуў каментар у тэлеграм-канале "Каратели", які абразіў падпалкоўніка міліцыі Віталя Мурзіча, намесніка начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забяспечанню Кастрычніцкага раёна Мінска. Каментар быў размешчаны пад фотаздымкам падпалкоўніка утрымліваў выраз: "37 лет, а уже выглядит, как (лаянка)". 

Адвакат Казакевіча прасіў апраўдаць яго. Таксама ён падкрэсліваў шматлікія працэсуальныя парушэнні, тлумачыў, што каментар не звязаны з выкананнем Мурзічам службовых абавязкаў, а мае на ўвазе несуадноснасць узросту і знешнасці чалавека.


Нагадаем, палітвязня зноў затрымалі ўжо паводле новай крымінальнай справе праз тры тыдні пасля мінулага суда. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства