viasna on patreon

Паўтара года "хатняй хіміі" — за тры каментары

2022 2022-07-19T11:55:19+0300 2022-07-19T12:54:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_maladzechna_22.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд у Маладзечна. Ілюстрацыйнае фота: rh.by

Суд у Маладзечна. Ілюстрацыйнае фота: rh.by

Сёння ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна палітвязня Аляксандра Казакевіча асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

Суддзя Вольга Дубовік прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса ("Абраза прадстаўніка ўлады"). У судовых спрэчках абаронца палітвязня прасіў абмежавацца арыштам, а пракурорка Юліяй Жук, якая прадстаўляла бок дзяржабвінавачання, — прызначыць Казакевічу два гады "хатняй хіміі".

Пацярпелымі па справе былі прызнаныя тры чалавекі. У бок начальніка Следчага камітэту Івана Наскевіча Аляксандр Казакевіч пакінуў каментар 19 лютага 2021 года ў тэлеграм-канале "Лухтавікінг". Яшчэ два каментары палітвязень напісаў у сакавіку 2021 года ў тэлеграм-канале "Маладзечна для жыцця". Абодва пацярпелыя — начальнік камісіі па справах непаўнагадовых Аляксей Посах і оперупаўнаважаны па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Сяргей Белячэўскі — запрасілі па 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Траіх пацярпелых па справе дапыталі 5 ліпеня падчас першага пасяджэння ў судзе. Потым разгляд справы перанеслі на 18 ліпеня, дзе адбыліся спрэчкі бакоў. Прысуд быў вынесены 19 ліпеня: суддзя Вольга Дубовік прызначыла Казакевічу паўтара года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама абвінавачаны мусіць выплаціць 2000 рублёў на карысць пацярпелых.

Аляксандра Казакевіча вызвалілі ў залі суда. Ён правёў у зняволенні тры месяцы.

Гісторыі з жыцця палітзняволенага маладзечанца Аляксандра Казакевіча

Калі запытацца ў маці палітзняволенага Аляксандра Казакевіча Алены, як лепш называць ейнага сына, яна ўсміхнецца: «Для брата ён Шурык, для сяброў – Роб, а дзядуля ўвогуле казаў, што няма такога беларускага імя – Саша, таму называў яго Алесікам. Але Сашка і ёсць Сашка».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства