Алесю Бяляцкаму — 60 гадоў! Фота
Алесь Бяляцкі — праваабаронца і старшыня "Вясны", літаратуразнаўца і пісьменнік, палітычны зняволены.
Ён пяць разоў быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру, і неаднаразова ўзнагароджаны рознымі прэстыжнымі прэміямі за сваю праваабарончую дзейнасць.
Напісаў сем кніг, пяць з іх - за кратамі:
- "Літаратура і нацыя" (1991)
- "Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера" (2006)
- "Асвечаныя беларушчынай" (2013)
- "Іртутнае срэбра жыцця" (2014)
- "Халоднае крыло радзімы" (2014)
- "Бой з сабой" (2016)
- "Турэмныя сшыткі" (2018)
Таксама выйшаў альбом "Лісты салідарнасці", пра які Алесь Бяляцкі адзначаў:
"Лісты салідарнасіці" пісаліся у бабруйскай калоніі ў 2012-2014 гг. у адказ на магутную хвалю лістоўнай падтрымкі, якую я атрымліваў з розных куткоў сьвету штодзень. Урэшце яны аформіліся ў кнігу. Дзякуй усім хто пісаў!"
Сёння Алесю Бяляцкаму спаўняецца 60 гадоў! І як дзесяць гадоў таму, свою юбілей ён зноў сустракае за кратамі.
Нагадаем, Алеся затрымалі 14 ліпеня 2021 года і абвінавацілі ў нясплаце падаткаў у буйным памеры. У 2011 годзе яго затрымалі роўна на такіх жа падставах і асудзілі да чатырох з паловай гадоў калоніі, тры з якіх ён прабыў у зняволенні і быў вызвалены па амністыі.
Сёння мы віншуем нашага старшыню, калегу, паплечніка з Днём народзінаў і заклікаем далучацца ўсіх ахвочых.
Дасылайце віншаванні, лісты падтрымкі, бандэролькі і грашовыя пераводы да Дня народзінаў Алеся:СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму |