У Мінску судзяць палітзняволенага журналіста, рэдактара “Ежедневника” Сяргея Сацука
Мінскі гарадскі суд 23 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы журналіста, рэдактара “Ежедневника” Сяргея Сацука.
Справу журналіста разглядае суддзя Святлана Бандарэнка. Менавіта гэта гэтая суддзя адправіла за краты журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч за матэрыял пра смерць Рамана Бандарэнкі.
Палітзняволенага Сяргея Сацука затрымалі 8 снежня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце.
Як стала вядома пазней, журналіста вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 130 (распальванні іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).
Да суда журналіста змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.
Раней, 25 сакавіка 2020 года, Сяргей Сацук ужо затрымліваўся па гэтай жа справе. 26 сакавіка 2020 г. яму была абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. 26 і 27 сакавіка былі праведзены ператрусы ў офісе "Ежедневник" і дома ў Сяргея Сацука. Тады ў сувязі з затрыманнем і ўзяццем пад варту Сяргея Сацука была прынята пазіцыя праваабарончых арганізацый, у якой затрыманне падчас папярэдняга следства па крымінальнай справе і ўзяцце пад варту былі прызнаны непрапарцыйнымі і яўна празмернымі мерамі.
4 красавіка 2020 г. генеральны пракурор Беларусі адмяніў рашэнне аб узяцці пад варту Сяргея Сацука.