Былога следчага асудзілі да сямі гадоў калоніі
https://spring96.org/be/news/109123
2022
2022-09-20T15:26:44+0300
2022-09-20T15:26:44+0300
2022-09-20T15:26:44+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/suddzia_buguk.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
5 верасня ў Мінскім гарадскім судзе агучаны вырак навапалачаніну Станіславу Пугачову. Да падзей 2020 года ён працаваў следчым у Мінску. Яго асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Суддзя Наталля Бугук прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 179 (Незаконны збор альбо распаўсюд інфармацыі пра асабістае жыццё), ч.3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі пра асабістае жыццё і персанальныя дадзеныя) Крымінальнага кодэкса.
Пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме. Вядома, што яно працягвалася 30 і 31 жніўня, 1 і 2 верасня.