viasna on patreon

У Дрыбіне вынесены прысуд па "справе Зельцэра"

2022 2022-09-16T13:23:03+0300 2022-09-16T13:23:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belahalou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Белаголаў

Павел Белаголаў

Суд Дрыбінскага раёна 25 жніўня вынес прысуд магіляўчаніну Паўлу Белаголаву, абвінаваціўшы яго ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) і дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1).

Працэс вяла суддзя Таццяна Качагарава.

Паводле матэрыялаў справы, палітзняволены Павел Белаголаў у верасні 2020 года пакінуў негатыўны каментар у дачыненні да аднаго з сілавікоў у адным з пратэстных паблікаў «Укантакце». Ён жа ў верасні 2021 года размясціў там жа каментар абразлівага зместу на адрас супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі, адрэагаваўшы такім чынам на інцыдэнт у кватэры праграміста Андрэя Зельцэра, падчас якога быў застрэлены супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк.

Затрымалі Паўла праз год, 29 верасня 2021 года.

Да суда Белаголаў утрымліваўся ў следчай турме №4.

Па выніках судовага працэсу, які расцягнуўся на чатыры пасяджэнні, суд прысудзіў Паўла Белаголаву пазбаўленне волі на тэрмін два гады і шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь (3,2 тыс.рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства