viasna on patreon

Палітзняволенага рабочага Аляксея Сянько асудзілі да двух гадоў калоніі па "справе Зельцэра"

2022 2022-09-09T13:43:49+0300 2022-09-09T13:43:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sianko_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 верасня 2022 года ў Гродзенскім абласным судзе агучылі вырак 37-гадоваму палітвязню Аляксею Сянько. Суддзя Анатоль Заяц прызнаў мужчыну вінаватым паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці) і агучыў вырак: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Палітвязень быў затрыманы ў Слоніме па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Увечары 29 верасня па яго прыйшлі з Камітэта дзяржбяспекі, пасля ў кватэры прайшоў ператрус.

«Мужу было кепска, ён застаўся дома, я з малым сынам пайшла ў краму, — распавядала ягоная жонка «Нашай Ніве». — Зайшлі да бабулі, маці мужа, якая жыве побач. Пакуль былі ў яе, у дзверы пазванілі трое невядомых з каменнымі тварамі, пытаюцца пра Аляксея. Не прадстаўляліся, нічога не казалі. Стала трывожна. Я пазваніла мужу, ён спачатку не браў, пасля кажа: «Не магу размаўляць». Мы пайшлі дадому, падыходзім, а там тыя трое яго ўжо выводзяць. Ён паспеў мне шапнуць: «Гэта КДБ».

Мне нічога тады не сказалі. Увечары муж пазваніў, сказаў, што прыйдуць з вобшукам, каб я праз іх перадала рэчы. Сказаў, мяркуе, што па яго прыйшлі за каментары.

Вобшук адбыўся каля 11-й вечара. Тады паказалі пасведчанні — сапраўды КДБ. Вобшук прайшоў цывілізавана, нічога не забралі, акрамя тэлефона мужа. Супрацоўнікі КДБ сказалі, што заведзеныя дзве справы — адна па артыкуле 369, абраза прадстаўніка ўлады, другую не памятаю. Але, як я зразумела, справы завялі не на Аляксея, а агулам.

Лёша — актывіст, любіць каментары пісаць. Але я бачыла, што ён пісаў у мясцовай суполцы — там няма ніякіх абраз».

5 ліпеня 2022 г. КДБ унёс Аляксея ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства