viasna on patreon

Да трох гадоў калоніі і вялікага штрафу за "абразлівыя" каментары асудзілі жыхара Салігорска

2022 2022-09-07T13:58:48+0300 2022-09-07T14:01:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-frunzenski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 29 жніўня за каментары ў інтэрнэце да трох гадоў зняволення і 200 базавых велічыняў штрафу асудзілі 41-гадовага жыхара Салігорска Аляксандра Адзярыху. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), старшыні КДБ Івана Церцеля, старшыні ЦВК Людмілы Ярмошынай, дэпутатаў, міністраў замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях, а таксама пракурора (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Карсюк.

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле версіі абвінавачвання, Аляксандр Адзярыха з траўня па лістапад 2021 года "размяшчаў на розных рэсурсах у сетцы інтэрнэт абразлівыя каментары ў адрас Лукашэнкі". Таксама мужчына пакінуў абразлівыя тэксты ў ненарматыўнай форме ў дачыненні да старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Івана Церцеля, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Людмілы Ярмошынай, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, міністраў замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, а таксама пракурорскага работніка.

У судовым пасяджэнні Аляксандр сваю віну прызнаў цалкам. Не адмаўляў, што паказаныя каментары размешчаныя ім і носяць абразлівы характар.

Пракурор Цэнтральнага раёна Мінска запатрабаваў для Аляксандра Адзярыхі тры гады зняволення і 200 базавых велічыняў штрафу (6 400 беларускіх рублёў). Менавіта такое пакаранне і прызначыў суддзя Дзмітрый Карсюк. Акрамя таго, у мужчыны канфіскавалі мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства.

Згодна з арт. 46-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь сродак здзяйснення злачынства мабільны тэлефон, які належаў абвінавачанаму забралі ў даход дзяржавы ў парадку спецыяльнай канфіскацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства