viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-08-30T17:08:13+0300 2022-11-10T14:36:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

racyja-viasna_mal.png

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 30 жніўня:

Па-за межамі: Дзве штомесячныя акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Польшчы:

  • У Беластоку ўзгадалі зняволеных у Беларусі кіраўнікоў Саюза палякаў — Анжаліку Борыс і Анджэя Пачобута. Выступоўцаў турбавала і разбурэнне ў Беларусі месцаў пахавання польскіх жаўнераў: To jest poprostu barbarzyństwo!
  • У Варшаве напісалі віншавальныя лісты палітвязням, чый дзень народзінаў прыпадае на верасень: “Мяне вельмі дзівіць Максім Знак, які, пакуль сядзеў у турме, прачытаў 300 кніжак”.

Каментар: Вялікае інтэрв’ю з Яўгенам Атцецкім — фатографам і жыхаром "Плошчы Перамен".

“Плошча Перамен” — знакаміты двор у Мінску, дзе быў мурал "дыджэяў Перамен", дзе жылі Сцяпан Латыпаў і Раман Бандарэнка, дзе працавалі Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова. Цяпер “Плошча Перамен” — гэта і фотакніга, якую прэзентаваў фатограф Яўген Атцецкі. З'яўляючыся жыхаром гэтага месца, Яўген пачаў з ім працаваць — і дакументаваць падзеі. Якімі яны запомніліся?

“Увесь час ішла эскалацыя. Амаль да дня, калі забілі Рому Бандарэнку”, — адзначае Яўген.

Крымінальны пераслед: Як і за што ў Беларусі апошнім часам судзілі палітвязняў?

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні “Mister X”. Яго фронтмэна — былога палітвязня Ігара Банцара — ізноў затрымалі.

Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2022-08-30_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства