viasna on patreon

Новыя абвінавачанні палітвязням, узмацненне рэжыму ўтрымання: хроніка пераследу 17-18 жніўня Дапоўнена

2022 2022-08-18T08:25:00+0300 2022-08-19T08:28:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pachobut_andrei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-18 жніўня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Палітзняволенаму Эдуарду Пальчысу ўзмацнілі пакаранне — яго перавялі ў турму №4 у Магілёве

Эдуард Пальчыс. Фота: © Sputnik/Тамара Бяляева

Пра гэта напісала жонка палітвязня:

«Пальчысу ўзмацнілі пакаранне і перавялі адбываць у турму нумар 4 у Магілёве. Суд быў 5 хвілін па скайпе, відаць, усё прыблізна ў адзін час з Сяргеем Ціханоўскім і іншымі».

Нагадаем, 17 снежня Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калоніі.


У Мiнску затрымалі ілюстратара Вадзіма Багрыя

На «пакаяльным» відэа у праўладным тэлеграм-канале ён кажа, што ствараў стыкеры, «якія распальваюць варожасць».

Як піша @euroradio, верагодна, гутарка ідзе пра стыкерпакі Luka і Sasha 3%, якія прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».


Андрэю Пачобуту выставілі дадатковае абвінавачанне

Палітзняволенаму журналісту і актывісту Саюза палякаў Андрэю Пачобуту выставілі новае абвінавачанне

У дадатак да ранейшага «Распальвання варажнечы» (арт. 130 КК) Пачобуту выставілі абвінавачанне і ў «Закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» (арт. 361 КК). Пра гэта стала вядома @bajby.

Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут за кратамі па так званай «польскай справе» з сакавіка 2021 года. Неўзабаве ягоная справа будзе перададзеная ў суд.

Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Андрэй Станіслававіч Пачобут.


Вынікі рэйду сілавікоў у Пінску: не менш за 12 затрыманняў і адна крымінальная справа

Стала вядома, што пасля «аблавы» сілавікоў напачатку жніўня ў Пінску затрымалі як мінімум 12 чалавек і завялі адну крымінальную справу. З затрыманымі запісвалі «пакаяльныя відэа». 45-гадоваму Сяргею Савічу прад'яўлена абвінавачванне ў «распальванні варожасці» па арт. 130 Крымінальнага кодэксу. Цяпер ён ў пінскім ізалятары.


Затрыманы супрацоўнік Гродзенскага мясакамбіната

У жніўні 2020 года ён «пад уплывам пратэстных Telegram-каналаў» пачаў распаўсюджваць экстрэмісцкія матэрыялы. Ён прызнаў віну і абавязаўся выдаліць матэрыялы са сваёй старонкі.

Хлопец паведаміў, што не ўдзельнічаў ні ў адным мітынгу і зараз спрачаецца з жонкай «з-за Расіі і Украіны», піша @nebovkletku


Жыхара Брэста затрымалі з-за распальвання варожасці, распаўсюд асабістых дадзеных сілавікоў і суддзяў, а таксама абразу Лукашэнкі

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Андрэя Цалюка. На «пакаяльным відэа» хлопец кажа, што быў затрыманы за распаўсюд асабістых дадзеных супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў і заклікаў людзей да гвалтоўных дзеянняў.

Таксама паведамляецца, што мужчына «пакінуў больш як 2 тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў, з якіх мінімум 100 запісаў змяшчаюць у сабе прыкметы парушэння закона».


Палітвязня Ігара Аліневіча этапавалі ў турму №8 г. Жодзіна

Стала вядома, што актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, этапавалі з мазырскай калоніі ў жодзінскую турму 11 жніўня.

Былы палітвязень Ігар Аліневіч

Нагадаем, што суд па ўзмацненні рэжыму і пераводзе Ігара адбыўся 8 жніўня. Рашэнне прымала суддзя Валянціна Новікава.
На які тэрмін Аліневіча перавялі ў турму пакуль невядома.

Падтрымайце Ігара лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі:

Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігару Уладзіміравічу Аліневічу.


ГУБАЗіК затрымаў 60-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, мужчыну затрымалі з-за «"творчай" дзейнасці ў Інтэрнеце».

Аляксей — бард, удзельнік і арганізатар фестываляў (правёў 85 канцэртаў), аўтар кніг.


Алену Гнаук перавялі ў гомельскую калонію №4

Палітзняволеную актывістку Алену Гнаук перавялі з СІЗА-6 у папраўчую калонію №4. Бліжэйшыя два тыдні яна будзе знаходзіцца на каранціне.

У інстаграм-акаунце ў падтрымку Алены адзначаецца, што яна паспела адправіць лісты блізкім. Апошнія дні перад этапам Гнаук знаходзілася ў камеры і атрымала пасылкі, якія ёй прыходзілі падчас знаходжання ў карцары.

Алена Гнаўк. Фота:

Палітзняволеная напісала, што ў яе ўсё ў парадку, адчувае сябе добра.

Даслаць лісты і паштоўкі Алене можна па адрасе: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алене Пятроўне Гнаук.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства