viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-08-16T14:37:12+0300 2022-08-25T18:29:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 16 жніўня:

Апытанка: Пытаемся ў беларусаў, што прыйшлі на Марш годнасці ў Вільні, чаму яны пакінулі радзіму:

“Мама сказала, што мы не можам тут знаходзіцца, бо яе могуць пасадзіць, а нас адправяць у дзіцячы дом”, — кажа 13-гадовы Пётр.

Каментар: “Майстэрня паштовак салідарнасці” разам з кампаніяй #FreeViasna да гадавіны жаночых пратэстаў у Беларусі запусцілі адмысловы стыкерпак. Яго будуць укладаць у лісты да палітзняволеных жанчын.

“Гэты стыкерпак стварала дзяўчына, якая чатыры разы сядзела суткі ў Беларусі праз удзел у жаночых маршах пратэсту. Ён створаны для жанчын, ён вельмі пяшчотны, і на адным з гэтых малюнкаў яна намалявала сябе”, — кажа прадстаўніца “Майстэрні” Дар’я Рублеўская.

Падзея: Палітзняволены палітык Мікалай Статкевіч 12 жніўня сустрэў свой дзень народзінаў за кратамі. Гэта далёка не першы дзень народзінаў у зняволенні — агулам Мікалай адседзеў каля 9 гадоў, адзначае ягоная жонка Марына Адамовіч:

“Тое, чаго трэба пазычыць незалежна ад дня народзінаў усім нам, усёй нашай краіне (не толькі Мікалаю) — гэта волі”.

Крымінальны пераслед: Агляд прысудаў па палітычна матываваных крымінальных справах, вынесеных на мінулым тыдні.

Асоба: Дзяніс праседзеў 7 месяцаў у СІЗА. Дагэтуль ён памятае кожную хвіліну за кратамі:

“Турма — гэта такая школа жыцця. Але лепей яе прайсці завочна”.

У музычных паўзах новы альбом гарадзенскага краязнаўцы і гісторыка Яўгена Аснарэўскага “Песні з Гродні”.

Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2022-08-16_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства