Адкрыты набор на адукацыйную праграму для псіхолагаў "Тэрапія траўмы". Дэдлайн — праз тыдзень!
Установа "Дактары за праўду і справядлівасць" і Служба экстранай псіхалагічнай дапамогі (Вільня) арганізуюць у жніўні-лістападзе адукацыйную праграму для беларускіх псіхолагаў "Тэрапія траўмы". Навучанне пройдзе ў анлайн- і афлайн-фармаце (у Вільні). Мэтай праграмы з'яўляецца навучанне 15 псіхолагаў навыкам працы з траўмай.
Што ўяўляе сабою праграма?
Праграма складаецца з двух этапаў:
- навучальны курс па працы з траўмай;
- ментарская падтрымка ў працы з кліентам з траўмай.
Навучальны курс складаецца з пяці модуляў: тры модулі ў фармаце анлайн і два модулі ў фармаце афлайн, якія пройдуць у Вільні. Навучанне будзе адбывацца ў фармаце двухдзённых сустрэч.
Модуль 1: уводзіны і прэзентацыя праграмы, вызначэнне траўмы ў адпаведнасці з крытэрамі DSM-5, інструменты дыягностыкі/ацэнкі, тыпы траўмы, траўма і мозг, нейрабіялогія траўмы, агульны агляд падыходаў для лячэння траўмы.
Модуль 2: тэрапеўтычныя інтэрвенцыі ў працы з траўмай, дэбрыфінг і PFA (Psychological First Aid), кагнітыўна-працэсуальная тэрапія, пралангаваная экспазіцыйная тэрапія, EMDR і Brainspotting.
Модуль 3: ваенная траўма, ваенная сэксуальная траўма, ахвяры тэрору, віна выжылага, посттраўматычная віна і сорам, ахвяры палітычных рэпрэсій, сase Study (жывыя зносіны з тымі, хто перажыў траўматычны досвед), страта і гараванне.
Модуль 4: сase Studies (абмеркаванне выпадкаў з практыкі з мадэляваннем тэрапеўтычных інтэрвенцый і канцэптуалізацыі), майстар-класы з запрошанымі прафесіяналамі.
Модуль 5: цялесная тэрапія; працуючы з траўмай, як паклапаціцца пра сябе?
Як паўдзельнічаць у праграме?
Для ўдзелу ў адукацыйнай праграме трэба запоўніць анкету до 10 жніўня 2022 года. Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 15 жніўня лістом. Тэрмін правядзення жнівень — лістапад 2022. Удзельнікам з Беларусі будзе аказаная візавая падтрымка.
З усімі пытаннямі можна пісаць на pallpom@gmail.com