viasna on patreon

Бухгалтара з Гродна асудзілі да 4,5 гадоў калоніі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса за каментары

2022 2022-07-12T13:34:03+0300 2022-07-12T13:34:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/reshetka.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Ленінскага раёна Гродна асудзіў да чатырох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму 33-гадовага бухгалтара Аляксандра Францкевіча. Мясцовага жыхара абвінавацілі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса — абразы прадстаўнікоў улады, Лукашэнкі, суддзяў, пагрозы супрацоўнікам міліцыі і суддзям і па іншых фактах. Следчы камітэт называе яго актыўным удзельнікам дэструктыўных тэлеграм-каналаў і прадстаўніком "канапавых войскаў". Пацярпелымі па справе выступалі 26 чалавек. Крымінальную справу разглядаў суддзя Руслан Гурын. Францкевіч да суду утрымліваўся пад вартай.

Илюстрацыйнае фота

Паводле версіі абвінавачвання, 33-гадовы жыхар Гродна з ліпеня 2020 года па лістапад 2021 года размяшчаў у дэструктыўных Telegram-каналах паведамленні з абразамі прадстаўнікоў улады і іх блізкіх, у тым ліку вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь. Таксама ён выказваў пагрозы гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўнай і судовай сістэмы, прыніжаў іх гонар і годнасць. Судзілі Аляксандра па 35 каментарах, а па крымінальнай справе прызнана пацярпелымі 26 чалавек. Дзеянні Аляксандра Францкевіча былі кваліфікаваныя па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

  • арт. 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і яго блізкіх у мэтах перашкоджання яго законнай дзейнасці, прымусу да змены характару гэтай дзейнасці, з помсты за выкананне службовай дзейнасці);
  • арт. 365 (уздзеянне на супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай змены характару яго законнай дзейнасці шляхам пагрозы знішчэннем і пашкоджаннем маёмасці);
  • ч. 1 арт. 366 (пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, у мэтах перашкоджання законнай дзейнасці, прымусу да змены характару гэтай дзейнасці і з помсты за выкананне службовых абавязкаў);
  • ч. арт. 368 (публічная абраза Лукашэнкі);
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады і яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненае ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай кампутарнай сетцы інтэрнэт);
  • арт. 389 (пагроза забойствам у дачыненні да суддзі, учыненая ў сувязі з ажыццяўленнем суддзёй правасуддзя);
  • арт. 391 (абраза суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя).

Абвінавачаны сваю віну прызнаў часткова. На допыце распавёў, што ні з кім з пацярпелых асабіста не знаёмы, аднак пад уплывам дэструктыўных рэсурсаў адчуваў непрыязнасць да службовых асоб.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства