viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-07-05T17:29:57+0300 2022-08-25T18:43:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 7 ліпеня:

Крымінальны пераслед: Пачаўся новы судовы працэс над палітзняволенай журналісткай Кацярынай Андрэевай за “здраду дзяржаве”, але пра яго нічога невядома. Справу светлагорскіх рэйкавых партызанаў перадалі ў пракуратуру — і Следчы камітэт напісаў, што ім пагражае смяротнае пакаранне. Але ж адпаведныя змены ў Крымінальны кодэкс на момант іх затрымання яшчэ не набылі моц — чаму тады Следчы камітэт так піша і што вядома пра трох рэйкавых партызанаў са Светлагорска?

Падзея: Беларуская праваабарончая школа запускае Паглыблены курс па правах чалавека. Заяўкі прымаюцца да 12 ліпеня. Апошні раз такі курс праводзіўся ў 2020 годзе — падчас пандэміі і жорсткіх рэпрэсій. Цяпер жа ён улічвае актуальныя тэмы, зыходзячы з цяперашняй сітуацыі: напрыклад, што такое Міжнароднае гуманітарнае права і хто такія палітвязні? Падрабязнасці — у размове з камунікацыйнай мэнэджаркай БПШ і праваабаронцай “Вясны” Дар’яй Рублеўскай.

Асоба: 2020-ы год быў не толькі сумным і жахлівым на падзеі:

“2020 падарыў мне таксама і майго чалавека, з якім мы стварылі сям’ю”.

Сваю гісторыю распавядае беларуска Марыя — дапамагала маці палітвязня, а потым закахалася ў яго самога:

“Узяла на тыдзень за свой кошт на працы, каб схадзіць [да яго] на суд. Там у першы раз мы і пабачыліся”.

Па-за межамі: У Моладзевым хабе ў Варшаве беларусы збіраюцца, каб падпісаць паштоўкі палітвязням.

“Я пасылала шмат лістоў, знаходзячыся ў Беларусі, але не атрымала ніводнага адказа. Зараз вырашыла паспрабаваць яшчэ раз”.

“Калі я была ў Беларусі, я пісала шмат лістоў. Калі я з’ехала, то была лічба 234. Цікава, што я вяла статыстыку: у мяне было адказаў 10-15 адсоткаў”.

Людзі не вельмі спадзяюцца, што атрымаюць адказы, але ўсё роўна ходзяць і пішуць”.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта "Варган". Яго салістку Ксенію Глот на мінулым тыдні асудзілі на 15 сутак арышту.

Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2022-07-05_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства