Помнік на месцы сталінскіх расстрэлаў на Кабыляцкай гары пацярпеў ад вандалаў
Невядомыя вандалы ў чарговы раз спрабавалі зняважыць памяць расстраляных у трыццатыя гады на гэтым месцы жыхароў Аршаншчыны.
Гэта далёка не першы выпадак вандалізму на месцы, дзе ў часы сталінскіх рэпрэсій расстрэльвалі людзей. Помнік знаходзіцца ў лясным масіве амаль на тым самым месцы дзе і знайшлі расстрэльную яму і людзей тут, вядома, бывае мала. А фотапасткі накіраваныя ў бок помніка былі заўважаныя толькі аднойчы, калі дэмакратычныя актывісты праводзілі мерапрыемства па ўшанаванні загінулых.
На гэты раз невядомыя наклеілі на мемарыяльную пліту налепкі ў выглядзе "георгіеўскіх стужак" і вывесілі нейкі плакат з расейскім трыкалорам і зоркай, паведамляе Аршанскі рэгіянальны партал.
Што хацелі гэтым сказаць вандалы – невядома. Магчыма, гэта быў проста бессэнсоўны вандалізм, а рускія сімвалы выкарыстаны дзеля падтрымкі расійскай палітыкі.
Урочышча Кабыляцкая гара: Курапаты пад Воршай