viasna on patreon

Палітвязню Яўгену Люльковічу прысудзілі восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

2022 2022-06-20T22:58:00+0300 2022-06-21T09:20:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-ablasny-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Магілёўскі абласны суд

Магілёўскі абласны суд

У Магілёўскім абласным судзе 20 чэрвеня вынесены суровы прысуд жыхару Пухавіцкага раёна — палітвязню Яўгену Люльковічу, якога абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Сяргей Мазураў.

Яўген Люльковіч быў затрыманы 21 верасня 2021 года. Пасля шматлікіх адміністрацыйных арыштаў 21 лістапада яго перазатрымалі ўжо паводле крымінальнай справы. Яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Яўген утрымліваўся ў СІЗА-1, у сярэдзіне траўня 2022 г. стала вядома аб ягоным пераводзе ў СІЗА магілёўскай Турмы № 4.

Судовы працэс распачаўся ў закрытым рэжыме 16 чэрвеня.

Як выяўлена падчас судовага следства, 38-гадовы Люльковіч, са жніўня 2020 года па 6 кастрычніка 2021 года, дзейнічаючы ў групе з іншымі асобамі, па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, з выкарыстаннем носьбітаў інфармацыі, а таксама створаным і кіраваным ім чатам у месенджары Telegram здзейсніў наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці.

Ён жа з жніўня па снежань 2020 года прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў, арганізоўваў падобныя дзеянні.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда пастанавіла абвінаваўчы прысуд.

На падставе ч. 3 арт. 130 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь Яўгену Люльковічу па сукупнасці злачынстваў прызначанае канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства